За месяц 20 млн амерыканцаў зарэгістраваліся як беспрацоўныя

У ЗША за месяц зарэгістравалі 20 мільёнаў беспрацоўных. Да канца траўня колькасць беспрацоўных можа дасягнуць 37 мільёнаў.


Па дапамогу па беспрацоўі ў ЗША звярнуліся 20 мільёнаў чалавек з пачатку пандэміі. Пра гэта са спасылкай на дадзеныя Міністэрства працы ЗША паведамляе “BBC Україна” ў пятніцу, 17 красавіка.

Толькі за апошні тыдзень па дапамогу звярнуліся 5,2 мільёна амерыканцаў. Да канца гэтая лічба можа дасягнуць 37 мільёнаў, сцвярджаюць аналітыкі з Goldman Sachs. Адзначым, што насельніцтва ЗША — больш за 328 мільёнаў.

За месяц пандэміі каронавіруса было страчана столькі ж працоўных месцаў, колькі было створана ў краіне за апошняе дзесяцігоддзе, з часоў крызісу 2008–2009 гадоў. На думку экспертаў, у ЗША цяпер адбываецца найбуйнейшы эканамічны крызіс з часоў Вялікай дэпрэсіі ў 1930-х гадоў.

Некаторыя эканамісты прагназуюць бліжэйшым часам скарачэнне колькасці беспрацоўных, бо малы бізнес атрымлівае дапамогу ад урада, а мясцовыя ўлады абмяркоўваюць магчымасць адкрыцця часткі кампаній у рэгіёнах, дзе пік распаўсюджвання каронавіруса ўжо прайшоў.

Нагадаем, што раней Трамп прадставіў план зняцця каранціну ў ЗША. Улады краіны распачынаюць паступовую адмену санітарных абмежаванняў, заявіў амерыканскі лідар.

Пры гэтым Пэласі раскрытыкавала план Трамп па выхадзе з каранціну. Лідар дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў назвала дакумент "расплывістым і непаслядоўным".

Паводле korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: