За паўгода 7,5 тысячы беларусаў атрымалі часовы ВНЖ у Літве, больш за 12 тысяч — нацыянальныя візы

Больш за 9 тысяч беларусаў звярнуліся за часовым відам на жыхарства ў Літве ў перыяд з 1 жніўня 2020-га па 15 лютага 2021 года. 7490 чалавек ужо атрымалі яго. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў Дэпартаменце міграцыі пры МУС Літвы.


Паводле звестак Дэпартамента міграцыі, за шэсць з паловай месяцаў — з 1 жніўня 2020 года да 15 лютага 2021 года — за атрыманнем дазволу на часовае пражыванне ў Літве (або яго падаўжэннем) звярнулася 9359 чалавек, паведамляе TUT.BY.

7490 беларусаў атрымалі дазвол на часовае пражыванне ў Літоўскай Рэспубліцы.

Таксама, як вынікае з дадзеных дэпартамента, 115 грамадзян Беларусі звярнуліся за дазволам на сталае пражыванне, 86 чалавек атрымалі яго.

Яшчэ 14 беларусаў звярнуліся за дазволам на часовае пражыванне і атрымалі яго як члены сям'і грамадзяніна Еўрапейскага саюза.

Акрамя гэтага, грамадзяне Беларусі звярталіся за атрыманнем нацыянальных літоўскіх віз (яны даюць права пастаянна вучыцца на тэрыторыі Літвы і працаваць там). Усяго пасольства і консульства Літвы, а таксама Дэпартамент міграцыі выдалі беларусам 12 496 нацыянальных віз — за перыяд з 1 жніўня 2020-га па 15 лютага 2021 года.

Нагадаем, МУС 21 кастрычніка агучыла звесткі аб тым, колькі беларусаў з'ехала з краіны з пачатку восені (гэта значыць, прыкладна за паўтара месяца). Тады лічбы былі такімі: у Польшчу выехала каля 10 тысяч беларусаў, ва Украіну — 3 тысячы, у Літву і Латвію — не больш за 500.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: