За суткі пасля выхаду фільма пра «палацы Пуціна» ФБК сабраў 4,6 млн рублёў

За суткі пасля аповяду аб "палацы Пуціна" пад Геленджыкам Фонд барацьбы з карупцыяй атрымаў ахвяраванні амаль на 5 млн рублёў. Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў назваў збор сродкаў ФБК "лахатронам".
Прыкладна за суткі, якія прайшлі пасля публікацыі фільма-расследавання Фонду барацьбы з карупцыяй Аляксея Навальнага "Палац Пуціна. Гісторыя самага вялікага хабару", на рахунку ФБК паступіла больш за 4,5 млн рублёў, паведаміў дырэктар фонду Іван Жданаў. «4 694 929 рублі прыйшло ахвяраванняў у ФБК з моманту выхаду расследавання», — напісаў ён у Twitter у сераду, 20 студзеня

Каментуючы расследаванне аб тым, што самы вялікі асабняк у Расіі належыць кіраўніку дзяржавы Уладзіміру Пуціну, прэс-сакратар расійскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў у той жа дзень перасцярог грамадзян ад фінансавай дапамогі Фонду барацьбы з карупцыяй. Тое, што ў канцы фільма былі ўказаны нумары рахункаў з просьбай пералічваць на іх грошы, ён назваў "галоўнай задачай падобных матэрыялаў, такіх псеўдарасследванняў". «Вось гэта як раз і ёсць галоўны лахатрон, - цытуе Пяскова "Інтэрфакс". - І мы папярэджваем усіх грамадзян, тым больш, з улікам такой вялікай колькасці праглядаў: падумайце перад тым, як пераводзіць грошы вось такім на самай справе жулікам».

Па дадзеных статыстыкі YouTube, якія прыводзіць прэс-сакратар Аляксея Навальнага і ФБК Кіра Ярмыш, да сярэдзіны дня 20 студзеня відэарасследванне паглядзелі больш за 25 мільёнаў гледачоў.

Паводле ацэнкі ФБК, узвядзенне "палаца Пуціна" пад Геленджыкам на беразе Чорнага мора абыйшлося ў 100 млрд рублёў. Над будынкам плошчай амаль у 18 000 квадратных метраў забароненыя палёты, а да берага нельга падплысці з боку мора. Па звестках следчых, палац будуецца і ўтрымліваецца за кошт дзвюх дзяржаўных кампаній - "Раснафты" і "Транснафты", іх узначальваюць два бліжэйшыя сябры Пуціна - Сечын і Токараў.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: