За суткі ў краіне 1191 выпадак COVID-19 і дзевяць смярцей

За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1191 пацыент з COVID-19, выпісаныя 1413 пацыентаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.


З пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 282 898 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 273 146 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19, піша TUT.BY.

Гэта значыць, у актыўнай фазе COVID-19 — 7804 пацыенты.

За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1948 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй. Дзевяць — за апошнія суткі.

За мінулыя суткі выканана 17 169 тэстаў (каля 6,9% — станоўчыя). Усяго ў краіне праведзена 4 841 780 тэстаў.

Цяпер у Беларусі яшчэ працягваецца другая хваля каранавіруснай інфекцыі. У Міністэрстве аховы здароўя прагназуюць, што трэцяя хваля, хутчэй за ўсё, будзе не такой інтэнсіўнай, як другая.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: