За выбухі ў Вербеціцах Чэхія запатрабуе ад Расіі 47 мільёнаў долараў

Чэхія мае намер дамагацца ад Расіі не менш аднаго мільярда крон (каля 47 мільёнаў долараў) — у якасці кампенсацыі за выбухі на складзе боепрыпасаў у паселішчы Вербеціцы ў 2014 годзе. Пра гэта ў эфіры чэскага тэлебачання заявіла міністарка фінансаў Алена Шылерава, перадае Свабода.
Некаторы час таму патрабаваць такую кампэнсацыю ўрад Чэскай Рэспублікі заклікала ніжняя палата парламента краіны.

Пазоў аб кампэнсацыі Прага мае намер падрыхтаваць на працягу некалькіх тыдняў. Гаворка ідзе ў тым ліку аб кампенсацыі выдаткаў, выдаткаваных на расчыстку тэрыторыі пасля выбухаў, якія былі аплачаныя з чэскага дзяржаўнага бюджэту.

Чэскае тэлебачанне адзначае, што адзін мільярд крон, хутчэй за ўсё, не канчатковая сума, паколькі ўлады пацярпелага рэгіёну могуць вылучыць свае патрабаванні, уключаючы кампенсацыю маральнай шкоды і кампенсацыю за немагчымасць выкарыстоўваць маёмасць.

Чэскія спецслужбы лічаць, што супрацоўнікі расійскага ГРУ былі датычныя да выбухаў на складзе боепрыпасаў у вёсцы Вербеціцы ў кастрычніку 2014 года. Дывэрсійную аперацыю, паводле заявы чэскага МЗС і спэцслужбаў, курыравалі супрацоўнікі расійскіх спецслужбаў (ГУ Генштаба РФ і СВР) у амбасадзе РФ у Празе, якія выкарыстоўвалі дыпламатычнае прыкрыццё.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: