За ўезд у Палангу давядзецца заплаціць

Ужо з наступнага года Палангa ўводзіць падатак на ўезд у горад. І хаця размовы ішлі пра падатак у памеры 5 еўра з аўтамабіля, аказалася, што за гэтую суму ў курортным горадзе можна будзе правесці ўсяго суткі. Калі вы вырашыце затрымацца, плаціць давядзецца зноў.



Гарадскі савет Палангі ўжо ўхваліў памер збору. У перыяд з 15 мая па 15 верасня суткі ў горадзе на машыне абыдуцца ў 5 дадатковых еўра. Калі вы сядзеце за руль на наступны дзень, то зноў давядзецца заплаціць столькі ж.

У адказ на хвалю абурэння, якая ўзнялася, члены гарадскога савета Палангі заявілі, што яны знайшлі рашэнне — абанемент.

Такім чынам, калі вы плануеце правесці тыдзень у Паланзе, то зможаце купіць абанемент за 25 еўра. Дарэчы, для жадаючых правесці тут больш часу, зніжкі не прадугледжаны. Два тыдні на аўтамабілі ў Паланзе будуць каштаваць 50, тры — 75, месяц — 100 еўра. Кошт абанемента на ўвесь сезон — 300 еўра.

"Давайце ўспомнім, што не застанецца падатку на падушку. Гэтыя 5 еўра, калі ты не збіраешся кудысьці ехаць, не так шмат. Напрыклад, сям'я з трох чалавек па еўра ў дзень і так плаціла. Калі мы гаворым пра яшчэ большую сям'ю, якая адпачывае на працягу 10 дзён, то будзе яшчэ танней", — патлумачыў адзін з ініцыятараў новага падатку Юлюс Жулкус.

Акрамя таго, курортны падатак не прыйдзецца плаціць тым, хто прыбудзе ў Палангу пешшу або на ровары. Што тычыцца матацыклістаў, то іх пытанне пакуль не вырашана.

Плата будзе спаганяцца пры дапамозе адмысловага абсталявання, якое будзе фіксаваць аўтамабільныя нумары.

"Згодна з планамі, абсталяванне будзе ўстаноўлена на ўездзе ў Палангу з Шаўляю, на Крэцінгскай шашы, на старой дарозе па кірунку ад Немірсеты і па кірунку ад аэрапорта і забаўляльнага комплексу HBH. Гэта чатыры асноўныя кропкі", — сказаў Жулкус.

Чакаецца, што новы падатак папоўніць бюджэт горада на 2-3 мільёны еўра.

Паводле turgid.delfi.lv

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: