Забіты кіраўнік ДНР Аляксандр Захарчанка — СМІ

Кіраўнік самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі Аляксандр Захарчанка атрымаў смяротнае раненне, паведамляюць расійскія СМІ. Адміністрацыя кіраўніка ДНР пацвердзіла гібель Захарчанкі.

У выніку выбуху бомбы ў цэнтры Данецка забіты Аляксандр Захарчанка, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на крыніцу ў апараце кіраўніка ДНР.

Выбух адбыўся ў кафэ «Сепар» на вуліцы Пушкіна, якое знаходзіцца ў некалькіх сотнях метраў ад рэзідэнцыі Захарчанкі.

Раней паступілі інфармацыя, што ў выніку магутнага выбуху ў Данецку сур'ёзна пацярпеў адзін чалавек, але яго асоба высветлена не была.

Улады ДНР афіцыйна назвалі тое, што адбылося, «тэрактам». Паводле дадзеных «Інтэрфакса», мясцовыя сілавікі затрымалі некалькі чалавек — гэта «ўкраінскія дыверсанты і звязаныя з імі асобы». Іх, нібы, злавілі ў аўтамабілі на праспекце Багдана Хмяльніцкага, які знаходзіцца ў некалькіх сотнях метраў ад месца выбуху. Крыніцы Life паведамляюць, што ў замаху падазраецца адзін з ахоўнікаў Захарчанкі — ён здолеў схавацца.

Расія абвінаваціла ў замаху на кіраўніка ДНР улады Украіны. «Ёсць усе падставы меркаваць, што за яго забойствам стаіць кіеўскі рэжым, які не раз выкарыстоўваў падобныя метады ліквідацыі іншадумцаў і непажаданых», — заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава. Старшыня камітэта Думы па справах СНД Леанід Калашнікаў выказаў упэўненасць, што за забойствам стаяць тыя, хто зацікаўлены ў аслабленні ДНР, — гэта значыць «цяперашнія кіеўскія ўлады і ніхто іншы».

У Кіеве датычнасць да выбуху адмаўляюць. Кіраўнік апарата кіраўніка СБУ Ігар Гуськоў сказаў, што ў спецслужбаў ёсць падставы меркаваць, што смерць Захарчанкі стала вынікам унутраных канфліктаў, звязаных «з пераразмеркаваннем адціснутага бізнесу». «Але мы не выключаем і спробы расійскіх спецслужбаў ліквідаваць даволі адыёзную фігуру, якая, паводле наяўнай у нас інфармацыі, замінала расіянам», — адзначыў ён.


Паводле meduza.io, korrespondent.net, 112.ua, www.interfax.ru


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-08-31 19:07:46
Шкада хлопца.
  • фцф
  • 2018-09-02 19:59:03
"Адсэпаравалі" і гэтага. Хутчэй жа, свае браткі-канкурэнты. Дый, пэўна, не без удзелу крамлёўскіх куратараў ...

Больш цікавага на «Новым Часе»: