Забойства Хашогі: пяць чалавек пакараюць смерцю ў Саудаўскай Аравіі

Журналіста забілі ў кастрычніку 2018 года ў консульстве Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле. Цяпер суд прыгаварыў пецярых чалавек да смяротнага пакарання, а яшчэ тром прызначыў турэмныя тэрміны — у суме яны правядуць за кратамі 24 гады.

У Саудаўскай Аравіі пецярых абвінавачаных прысудзілі да смерці за забойства журналіста Хашогі.

Пяць чалавек прысудзілі да смяротнага пакарання ў Саудаўскай Аравіі па абвінавачванні ў дачыненні да забойства вядомага крытыка саудаўскіх уладаў, журналіста Джамаля Хашогі. Пра гэта паведамляе BBC у панядзелак, 23 снежня.

Таксама трох чалавек суд прысудзіў да розных тэрмінаў турэмнага зняволення — агулам на 24 гады.

Сярод асуджаных няма Сауда аль-Кахтані — дарадцы наследнага прынца каралеўства Мухамеда бен Салмана, якога СМІ называлі арганізатарам забойства.

Былы намеснік кіраўніка разведкі краіны Ахмад аль-Асіра, якога адправілі ў адстаўку і арыштавалі, быў вызвалены праз недахоп доказаў.

Як вядома, Хашогі знік 2 кастрычніка падчас падчас візіту ў генконсульства Саудаўскай Аравіі ў Стамбуле. Прадстаўнікі каралеўства спачатку настойвалі на тым, што журналіст пакінуў консульства жывым. Аднак 19 кастрычніка ў Эр-Рыядзе ўсё ж такі прызналі, што журналіст быў забіты ўнутры будынка.

Паводле СМІ, наследны прынц Саудаўскай Аравіі Мухамед бен Салман Аль Сауд мог аддаць загад аб забойстве Хашогі. Да аналагічнай высновы прыйшлі і супрацоўнікі турэцкіх спецслужбаў. Сенат ЗША нават прыняў адпаведную рэзалюцыю ў снежні 2018 года.

Эксперты і крытыкі ўпэўнены, што забойства такога вядомага дысідэнта, як Хашогі, магло быць здзейснена толькі з дазволу Мухамеда бен Салмана. Аднак у Эр-Рыядзе віну каралеўскай сям'і катэгарычна адмаўляюць.

Паводле korrespondent.net, www.bbc.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: