Заява прэзідэнта Украіны ў сувязі з тэрарыстычным актам у Марыўпалі

Крывавае забойства прарасійскімі тэрарыстамі дзесяткаў мірных людзей, і раненні амаль ста мірных жыхароў Марыупаля не проста тэрарыстычным актам. Гэта — злачынства супраць чалавечнасці, падсуднае Гаагскаму трыбуналу.



Адкрыўшы прыцэльны агонь па жылых кварталах Марыупаля, баевікі працягнулі чаргу тэрарыстычных актаў, сярод якіх толькі за апошнія дні — расстрэл пасажырскага аўтобуса пад Валнавахай і забойства людзей на прыпынку і ў тралейбусе ў Данецку, агонь па жылых кварталах многіх гарадоў і вёсак.
 
 
Схіляю галаву перад памяццю ўсіх, хто загінуў і сёння, і раней.
 
 
Так званы наступ тэрарыстаў — гэта іх атака супраць мірных жыхароў Данбаса. Украінскія воіны, рызыкуючы жыццём, абараняюць мірных суайчыннікаў і даюць годны адпор сепаратысцкай сволачы па ўсіх азімутах.
 
 
Міжнародная кааліцыя ў падтрымку Украіны павінна даць рашучы адпор злачынствам тэрарыстаў, узмацніць ўсе формы ціску на тых, хто іх спансіруе і ўсебакова падтрымлівае. Менавіта пра гэта я казаў у Эр-Рыядзе і па тэлефоне з лідэрамі вядучых краін свету, і цяпер тэрмінова вяртаюся ва Украіну для правядзення пасяджэння СНБА для рашучай каардынацыі дзеянняў у сувязі з гэтым жахлівым злачынствам.
 
 
Цывілізаваныя краіны павінны яшчэ больш аб'яднаць намаганні і спыніць распаўзанне тэрарыстычнай пагрозы. Так званыя «ДНР» і «ЛНР» павінны быць прызнаныя тэрарыстычнымі арганізацыямі.
 
 
Надыходзіць час называць па імені і іх заступнікаў. Любая дапамога баевікам, пастаўкі зброі, тэхнікі і добра трэніраванай жывой сілы — хіба гэта не з'яўляецца падтрымкай тэрарызму, нагляднай для ўсяго свету?
 
 
Мы за мір, але выклік ворага — прымаем. Будзем абараняць сваю Радзіму так, як належыць сапраўдным патрыётам. І да поўнай перамогі.
 
 
Я звяртаюся да жыхароў Данбаса, да ўсіх грамадзян Украіны, якія пакутуюць ад тэрарыстаў і агрэсара: як прэзідэнт Украіны я зраблю ўсё, каб абараніць кожнага грамадзяніна, каб спыніць боль і пакуты, каб вярнуць мір і спакой у кожную ўкраінскую сям'ю —  ад Львова да Луганска , ад Чарнігава да Керчы.
 
 
Аб'яднаўшы нашы намаганні, мы абаронім нашу свабоду!
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • Агей
  • 2015-01-25 00:41:02
Доўга чэшацца свет, пакуль не відно моцнай матэрыяльнай дапамогі Ўкраіне...
  • Jas
  • 2015-01-25 05:38:04
На-найцы?

Больш цікавага на «Новым Часе»: