Залатая бульба як іранічны вобраз архетыпа… украінцаў

Нацыянальны банк Украіны выпусціў калекцыйную манету з залатой бульбай.

Фота: Прэс-цэнтр НБУ

Сярэбраная манета з залатой бульбай выйшла тыражом у чатыры тысячы асобнікаў. У банку патлумачылі, што яна адлюстроўвае іранічны вобраз украінскага архетыпа.

Нацыянальны банк Украіны (НБУ) выпусціў сярэбраную калекцыйную манету, прысвечаную капанню бульбы. Пра гэта паведамляе прэс-служба НБУ.

 

НБУ выпусціць манеты з залатой бульбай

Намінал манеты — 10 грыўняў. Тыраж манеты — 4 тысячы штук.

Запусціць манету ў абарачэнне ў НБУ плануюць 22 мая 2018 года.

 

"(Манета) прысвечана раскрыццю ў мастацка-вобразнай манеры іранічнага вобраза ўкраінскага архетыпа. Агульнавядома, што сярод спрадвечных каштоўнасцяў украінцаў — зямля-карміцелька. Цяга і любоў да яе, а таксама праца на ёй тысячагоддзямі аб'ядноўваюць мужчыну і жанчыну, што сімвалізуюць дзве постаці ў форме сэрца", — гаворыцца ў паведамленні НБУ.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!