Замежная прэса пра Беларусь: 14–21 кастрычніка

Апошнім часам Беларусь стала прыкметна дрэйфаваць у бок ад Расіі, шукаючы пэўны баланс паміж Захадам і Крамлём. Як даказвае практыка, быць абсалютна залежнымі ад Расіі ў палітычным і эканамічным плане нявыгадна. Таму Беларусь спрабуе захаваць сабе магчымасць пэўнага манеўру, у тым ліку за кошт украінскай сітуацыі. У іх была магчымасць — і яны ёю скарысталіся.
«Обозреватель» (Украіна)
© Fotolia, Fontanis

© Fotolia, Fontanis



На працягу наступных двух гадоў Беларусь і Казахстан могуць сутыкнуцца з сур’ёзнымі палітычнымі і эканамічнымі праблемамі. Не будучы ў стане разлічваць на фінансавую дапамогу з боку Расіі з прычыны нізкіх коштаў на нафту і эканамічнага крызісу, Аляксандр Лукашэнка пачаў ажыццяўляць «папярэднюю лібералізацыю» Беларусі, адкрыўшы краіну для інвестыцый і крэдытаў Захаду. Таксама Лукашэнка імкнецца да адмены санкцый ЕС і праяўляе «прыязнае стаўленне» да Кіева. Для «ўсё больш паранаідальнага Пуціна» гэта можа азначаць паслабленне ваеннай надзейнасці краіны, якая знаходзіцца паміж Расіяй і NАТО. Яшчэ вялікая небяспека, на думку Пуціна, можа палягаць у «дэмакратычнай рэвалюцыі» Лукашэнкі, якая адарве Беларусь ад Расіі і прывяжа яе да Захаду.
ValueWalk (ЗША)

Дамова наконт нафты з Масквой не толькі міжбюджэтная, але і маральная кампенсацыя за чарговую адмову МВФ у крэдыце. Рэкамендацыі МВФ тыднем раней Аляксандр Лукашэнка назваў зневажальнымі. Дарэчы, у тых рэкамендацыях нічога новага, акрамя неабходнасці рэформаў, не было напісана. Але дзеля чаго рэформы? Калі на ўсходзе можна дамагчыся любой газавай саступкі — галоўнае, каб было прыгожа сфармулявана, быццам бы гэта сам Крэмль высакародна дапамагае саюзніку, — можна яшчэ раз паспрабаваць згуляць у тую ж гульню з Захадам.
«Новая газета» (Расія)

Калі кажуць, што гэта патрабаванні МВФ, і альтэрнатыў няма, дык хацелася б трошкі адкруціць гісторыю назад, да таго моманту, калі мы знаходзіліся ў перадмайданным стане. Нас тады палохалі: мы ператвараемся ў Беларусь. Усё дрэнна, усё жудасна, у нас аўтарытарызм, усё, як там. Таму давайце, каб вось такога не было, возьмем цёплыя рэчы, парасоны, выкажам сваю пазіцыю і зробім, каб было лепш. Але спадар Лукашэнка гаворыць з МВФ інакш, чым мы. І адмаўляецца выконваць тыя патрабаванні, якія яны высоўваюць. Ён знаходзіць магчымасць весці больш жорсткі дыялог і адстойваць інтарэсы сваёй дзяржавы і грамадзян. У нас жа могуць наступіць на горла любым патрабаванням украінцаў, дзеля таго, каб атрымаць чарговую транш-дозу.
«Голос» (Украіна)

Мінск запусціў нейкія сур’ёзныя працэсы: разам з Кітаем распрацаваныя ракетныя сістэмы залпавага агню «Паланез», адна назва якіх, уласна, намякае. Названыя яны ў гонар «Паланеза» Агінскага, які беларускія нацыяналісты лічаць ледзь не гімнам краіны. Агінскі ваяваў з Расіяй і быў вымушаны з’ехаць з Польшчы, калі было задушана паўстанне Касцюшкі. Трэба сказаць, што такія паводзіны тлумачыцца яшчэ і тым, што ў яго (Лукашэнкі) ў Маскве даволі шмат «карысных ідыётаў», якія лабіруюць яго інтарэсы і абгрунтоўваюць неабходнасць выдзялення яму розных ільготаў.
«Экономика сегодня» (Расія)

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: