Замежныя СМІ пра Беларусь: 19–27 кастрычніка

 У асяроддзі ўмераных беларускіх нацыяналістаў усё часцей гучыць прымаўка: «Лепш на троне Саня, чым на танку рускі Ваня»
Фота © Fotolia, svort

Фота © Fotolia, svort

Некаторыя нацыяналістычныя лідары Беларусі ўжо змянілі сваё стаўленне да Лукашэнкі з рэзка адмоўнага да больш станоўчага. Яны лічаць, што беларускі «бацька» хоць і зло, але ён утрымлівае Беларусь на пэўнай дыстанцыі ад Расіі. У асяроддзі ўмераных беларускіх нацыяналістаў усё часцей гучыць прымаўка: «Лепш на троне Саня, чым на танку рускі Ваня». І ў гэтай сітуацыі само паняцце «Саюзная дзяржава» ўжо ўспрымаецца многімі расіянамі і беларусамі як нейкае дзіва, якое існуе выключна на паперы, а не ў рэальным жыцці. І калі не будзе буйных зрухаў у бок стварэння рэальнай, а не папяровай дзяржавы, дык праз некаторы час любыя размовы і нават згадкі пра існаванне такой фармацыі, як Саюзная Дзяржава Беларусі і Расіі, будуць выклікаць і ў Маскве, і ў Мінску адназначны кагнітыўны дысананс.

Агентство СЗК (Расія)


Пакуль Лукашэнка не спяшаецца перанакіроўваць экспарт у расійскія парты, але, як мяркуюць эксперты, поля для манеўру ў яго практычна не засталося, тым больш, што ён збіраецца падпісаць з Расіяй дамову на пастаўкі газу да 2025 года. Пры гэтым Мінск хоча плаціць за газ столькі ж, колькі Смаленская вобласць. Расія гатовая на гэта пайсці, але пры ўмове, што Беларусь будзе карыстацца яе партамі і падпіша адпаведнае пагадненне.
Najwyższy CZAS! (Польшча)

Лідар Кампартыі Украіны (Пётр Сіманенка) плануе атрымаць ад Лукашэнкі (кіраўніка Беларусі) асабісты дазвол на ўдзел яго і сваякоў у камерцыйных схемах ААТ «Раснафта» і ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія» (БНК), якія яны ажыццяўляюць на тэрыторыі Украіны. Украінскі палітык мае намер матываваць сваю ініцыятыву неабходнасцю фінансавага забеспячэння КПУ, падкантрольнай ёй партыі «Новая дзяржава», а таксама акцэнтаваць увагу кіраўніка Беларусі на падтрымцы з боку КПУ яго палітыка-эканамічнага курсу.
24.ua (Украіна)

Саміт «Усходняга партнёрства», вядома ж, — важнейшы рубеж. Гэта значыць, Лукашэнка прыязджае ў Брусэль, дзе выходзіць на прамыя кантакты з лідарамі Захаду, што дазволіць яму сфармаваць новыя пазіцыі. Праблема ў тым, каб правесці гэты геапалітычны разварот на Захад, не закранаючы інтарэсы Расіі. Але тут у яго нічога не атрымліваецца — Лукашэнка мае вельмі своеасаблівую харызму з негатыўным адценнем і ў Расіі, і за мяжой, на тым жа Захадзе.
ИА REGNUM (Расія)

Урад унёс свае прапановы ў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах (...) Эксперты перакананыя, што падкруціць і без таго моцна закручаныя гайкі свабоднага волевыяўлення ўлада вырашыла пасля вясновых акцый пратэсту. Праўда, практыка паказвае, што пратэстнага патэнцыялу ў беларусаў фактычна няма. На нядаўнюю акцыю «Марш абураных беларусаў», якая адбылася ў мінулую суботу, прыйшлі палітыкі і грамадскія актывісты. Шараговы абывацель на заклік не паддаўся. Улады, тым не менш, вырашылі прыняць дадатковыя меры засцярогі.
«Независимая газета» (Расія)

Канчатковае рашэнне Мінска пра пастаўкі Азербайджану сістэмы «Паланэз» будзе залежаць і ад пазіцыі Масквы — усё ж такі партнёры па Саюзнай дзяржаве, па АДКБ. Акрамя таго, у Масквы вельмі моцныя эканамічныя рычагі ціску. Але згубіць твар перад Азербайджанам і паказаць сваю залежнасць ад Масквы Лукашэнка наўрад ці захоча. І потым, у Беларусі і Азербайджана даўнія цёплыя адносіны. (...) Адначасова Лукашэнку не падабаецца палітычная чахарда ў Арменіі, наяўнасць там розных палітычных плыняў, некаторыя з якіх маюць празаходні характар. Улада ў Азербайджане больш сімпатычная і зразумелая Лукашэнку. Ён арыентуецца на канкрэтных людзей, на даўнія адносіны з імі. А з кім сябраваць у Арменіі, ён пакуль не разумее.
Аze.az (Азербайджан)

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: