Замежныя СМІ пра Беларусь: 21–28 красавіка

Відавочна, што ў якасці аплаты за шчодрасць Масква запатрабуе ад Мінска чарговай змены курсу, больш актыўнага ўдзелу ў сумесных інтэграцыйных працэсах. Рыторыка беларускага кіраўніка ўжо змянілася, але поўны пералік палітычных саступак Мінска ў першы час пасля перамоваў скласці наўрад ці магчыма.
                                                                              «Биржевой лидер» (Расія — Украіна)
Фота з сайта www.belnovosti.by

Фота з сайта www.belnovosti.by


У цэлым пасланне паказала прыхільнасць беларускага кіраўніцтва Саюзнай дзяржаве і еўразійскай інтэграцыі, пацвердзіла цвярозую ацэнку праблемаў, якія стаяць перад краінай, і гатоўнасць іх вырашаць. Галоўнае, каб гэта ўсё не загразла ў бюракратычным фармалізме, састарэлых сацыяльна-эканамічных уяўленнях дзяржапарату пра тое, як трэба ажыццяўляць дзяржаўнае кіраванне, а таксама ў спробах зноў асядлаць славутую палітыку шматвектарнасці, якая ўжо не раз выходзіла афіцыйнаму Мінску бокам.
«REGNUM» (Расія)

Яшчэ ў 2015 годзе, па сцвярджэнні расійскага палітолага Валерыя Салаўя, у ваенных колах РБ прайшло апытанне наконт стаўлення да Расіі. Паводле яго дадзеных, 70–80% вайскоўцаў у выпадку верагоднага канфлікту прымуць расійскі бок. Вядомыя таксама і выпадкі, калі беларускія навабранцы тэатральна прысягалі СССР, а не Беларусі. Міністр абароны Беларусі Аляксей Раўкоў хоць і пераконвае навакольных, што гатовы адбіцца ад любой агрэсіі, дапускае існаванне ў сваіх шэрагах ідэолагаў, якія кажуць пра агульнасць інтарэсаў з Расіяй і пра небяспеку для РБ NАТО. Таму падманвацца ў самастойнасці беларускай арміі — ключавой для любой дзяржавы структуры — не варта. Сёння яна можа быць супраць любых забурэнняў, а заўтра — будзе актыўна дапамагаць акупантам.
«Левый Берег» (Украіна)

У знешняй палітыцы Пуціна можна заўважыць такую тэндэнцыю: ён не пераносіць існаванне незалежных ад Крамля выспаў экс-савецкага свету. Два найбуйнейшых аскепка экс-савецкага свету (ліберальная мультыкультурная двухмоўная мадэль) — гэта Беларусь і Паўднёвы Усход Украіны. І што ж Пуцін? Ён ужо шмат гадоў спрабуе ператварыць саюзную Беларусь у суб’ект «Заходняй федэральнай акругі Расіі», але палітычна ён не можа. Калі прыбраць свавольнага Лукашэнку, то рэй у Беларусі могуць узяць празаходнія нацыяналісты. Зрэшты, не выключана, што ў Крамлі існуе наконт Беларусі план, аналагічны дзеянням па Украіне: адхапіць і далучыць хоць бы кавалак.
«From UA» (Украіна)

Нядаўна адноўлены дыялог Беларусі з ЕС можа быць прыпынены. Каменем перапоны сталі апошнія жорсткія дзеянні беларускіх уладаў у дачыненні да мірных дэманстрантаў. У гэтым беларускі кіраўнік прызнаўся, выступаючы са зваротам да народу і парламенту.
«Независимая газета» (Расія)

Крэмль перыядычна рэагуе на выказванні Лукашэнкі ці яго тактычныя дзеянні сваёй жорсткай рыторыкай. Але пакуль з боку Лукашэнкі заявы ў абарону суверэнітэту — проста спосаб эканамічнага гандлю. Калі дрэйф Беларусі на Захад працягнецца, што малаверагодна, Масква цалкам можа пайсці на арганізацыю змены ўлады ў гэтай краіне. Адносіны недэмакратычных рэжымаў, як пацвярджае гісторыя, дапускаюць любыя спосабы. Аднак «адліга» ў Беларусі скончылася, што паказалі масавыя арышты падчас нядаўніх пратэстных акцый. Таму галоўная пагроза ўмяшання Крамля часова адтэрмінаваная.
«Обозреватель» (Украіна)


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: