Замежныя СМІ пра Беларусь: 24–30 сакавіка

Супраціў дэкрэту аказваюць не толькі апаненты Лукашэнкі, але і шырокія пласты беларускага насельніцтва. Кіраўнік Беларусі знаходзіцца ў тупіковай сітуацыі: ён не можа проста душыць пратэсты, як падчас выбараў прэзідэнта ў 2010 годзе, аднак не можа і адклікаць дэкрэт, бо гэта паказала б яго слабасць. У той жа час ён не можа проста «пераседзець» пратэсты, бо яны могуць прыцягнуць новых удзельнікаў».

«Der Standard» (Бельгія)

Фота Fotolia, mitrija

Гэта не апазіцыйны рух. Апазіцыя спрабуе яго перахапіць. Галоўнае патрабаванне на ўсіх гэтых мітынгах і шэсцях па ўсёй рэспубліцы, якія пачаліся з сярэдзіны лютага, адны і тыя ж — гэта заробак і працоўныя месцы, што асабліва характэрна для ўсходняй часткі Беларусі, дзе павальнае беспрацоўе. Гэтыя сацыяльна-эканамічныя патрабаванні звычайна заканчваюцца вотумам недаверу кіруючай уладзе. Усё! Ніякіх антырасійскіх выпадаў, ніякіх заклікаў да Майдану і гэтак далей, нічога гэтага не зафіксавана.

«Life» (Расія)


Лукашэнка, хоць і знаходзіцца ў цяжкай сітуацыі, але ўсё ж такі не можа пагадзіцца на патрабаванні Расіі, паколькі гэта натуральным чынам прывядзе да абмежавання ўлады беларускага лідара, на што ён не можа пайсці. Але страта такой значнай палітычнай велічыні, як Лукашэнка, пры ўсёй яго неадназначнай пазіцыі, была б катастрофай для Расіі, паколькі сыход Лукашэнкі з пасады кіраўніка дзяржавы практычна са стоадсоткавай верагоднасцю прывёў бы ў крэсла лідара праеўрапейскі настроенага ліберальнага палітыка.

«Bloomberg» (ЗША)


Беларусам трэба разумець простую рэч. Іх пратэсты Масква паспрабуе выкарыстаць у сваіх інтарэсах. На вуліцу выйдуць сотні правакатараў і людзей, якія ўмеюць кіраваць неарганізаваным натоўпам. Не маючы досведу вулічнай барацьбы, беларусы асуджаныя патрапіць пад кантроль прафесіяналаў. На выхадзе Пуцін можа атрымаць два станоўчыя вынікі. Першы — Лукашэнка сагнецца і звернецца па дапамогу да Пуціна. Як толькі ён гэта зробіць, па ўсіх асноўных напрамках унутранай палітыкі будуць замацаваны куратары з Крамля — і на гэтым суверэнітэт Беларусі памрэ.

«Обозреватель» (Украіна)


Эксперты выводзяць цікавае адрозненне ў стратэгіях уладаў Расіі і Беларусі па «гашэнні» пратэстаў. У першым выпадку звычайна вялікія тэрміны атрымліваюць шараговыя ўдзельнікі беспарадкаў, лідары ж застаюцца на свабодзе. У Беларусі ж, наадварот, тэрміны атрымліваюць лідары. Напэўна, гэтую ж стратэгію Мінск прыменіць і цяпер, тым самым знізіўшы магчымасць для перарастання пратэстаў ва ўмоўны Майдан. «Супраціў без лідара» (leaderless resistance) — займальная канцэпцыя, але ў яе ёсць адзін істотны мінус — яна не працуе.

«Свободная пресса» (Расія)


Пакуль няма прыкметаў, што пратэст у Беларусі неяк падсілкоўваецца або накіроўваецца з-за мяжы. У той жа час яны (эксперты) лічаць, што ўладам краіны якраз выгадна прадставіць тое, што адбываецца, як нейкае паўтарэнне ўкраінскага Майдана, каб напалохаць Маскву магчымым звяржэннем саюзнага рэжыму і вымусіць аказаць эканамічную дапамогу Беларусі. (...) Магчыма, менавіта Расія дапаможа Беларусі выйсці з крызісу, аднак наўзамен Масква запатрабуе больш цеснай інтэграцыі.

РИА «Новости» (Расія)


Пакуль у Беларусі пратэстуюць, з’яўляюцца дадзеныя пра маштабныя перасоўванні войскаў на тэрыторыю Беларусі ў гэтым годзе. Тлумачэнне — запланаваныя на восень ваенныя вучэнні «Захад–2017», якія пройдуць у тым ліку і на беларускай зямлі. (…) Пытанне ў тым, ці сапраўды ўвядзенне расійскіх войскаў у Беларусь будзе часовым, ці мяркуецца, што яны застануцца там і пасля вучэнняў? Сама прысутнасць гэтай значнай ваеннай сілы прадухіліць любыя беларускія спробы праяўляць самастойнасць.

«Svenska Dagbladet» (Швецыя)



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: