Замежныя СМІ пра Беларусь: 14–21 жніўня

Паездка Пятра Парашэнкі на інаўгурацыю Лукашэнкі разглядаецца. Але калі ён паедзе, то адзіным замежным госцем не будзе. Лукашэнка ў апошні час ужо не знаходзіцца ў такой ізаляцыі, як раней. Да яго прыязджаюць прадстаўнікі Сярэдняй Азіі, Малдовы. Магчыма, захоча паехаць новы прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда.
 
«Комсомольская правда в Украине» (Украіна)



Адрозненне цяперашняй прэзідэнцкай выбарчай кампаніі ад трох папярэдніх заключаецца ў тым, што дзеючы кіраўнік дзяржавы не ў стане прад’явіць сваім выбаршчыкам чарговага спісу пазітыўных вынікаў. Абмяжуемся адным прыкладам: рост ВУП па выніках чацвёртай пяцігодкі прагназуецца ў 10 разоў ніжэй за запланаваны. 
 
«Регнум» (Расія)
 
 
Беларускі рубель зноў пераадолеў «псіхалагічную мяжу» і патаннеў у адносінах да долара на 5% у параўнанні з пачаткам мінулага тыдня, калі тэндэнцыя яго ўмацавання змянілася паслабленнем. Эксперты нагадваюць, што штуршком для падзення беларускай нацыянальнай валюты паслужыла дэвальвацыя ў Расіі, якая, у сваю чаргу, выклікана падзеннем коштаў на нафту. Мясцовыя аналітыкі адзначаюць, што цяпер складваецца сітуацыя, аналагічная мінулагодняй, аднак улады Беларусі дзейнічаюць зусім іншым чынам. Калі ў мінулым годзе расійскі рубель падаў, а беларускі ўмацоўваўся, што загубіла ўвесь беларускі экспарт, то цяпер улады, мяркуючы па ўсім, не маюць намеру штучна ўтрымліваць нацыянальную валюту. 
 
«Независимая газета» (Расія)
 
 
 
 
Уцекачоў з Украіны, якія знаходзяцца ў Беларусі, хутка можа чакаць непрыемны сюрпрыз. Гэтай восенню для іх будуць рэзка скарочаныя магчымасці для працаўладкавання ў суседняй краіне. Гэта звязана з агульнай лініяй уладаў, якія вырашылі, што прыток тысяч чалавек з поўдня становіцца занадта вялікім цяжарам для эканомікі Беларусі, якая і так якая знаходзіцца не ў лепшым стане. 
 
«Новые Известия» (Расія)
 
 
Інтарэсы Беларусі простыя — выкарыстоўваючы Украіну, выйсці на еўрапейскія рынкі. У тым ліку ў абыход санкцый. Рашэнне простае — стварэнне СП з украінскімі партнёрамі, што ўжо адбываецца. І гэты працэс будзе толькі развівацца. Прычым падыход знаходзіць разуменне на беразе Дняпра. Так, на пасяджэнні міжурадавай камісіі віцэ-прэм’ер рэгіянальнага развіцця, будаўніцтва і жыллёва-камунальнай гаспадаркі Украіны Генадзь Зубко агучыў прапанову аб тым, каб вытворчасць тавараў, якія Беларусь хоча пастаўляць ва Украіну, часткова ажыццяўлялася на тэрыторыі Украіны. Гаворка ў першую чаргу ідзе пра аўтатэхніку і прадукцыю машынабудавання. 
 
«Хвиля» (Украіна)
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: