Замірэнне на Данбасе з'яўляецца перадумовай для палітычнага працэсу — старшыня АБСЕ

Старшыня АБСЕ, міністар замежных спраў Сэрбіі Івіца Дачыч заяўляе, што спыненне агню ў Данбасе ёсць галоўнай перадумовай для далейшага палітычнага працэсу.



«Поўнае спыненне агню і адвод цяжкага ўзбраення з'яўляюцца перадумовамі для спынення гвалту, прадухілення няшчасных выпадкаў з цывільнымі і вяртанне да нармальнага жыцьця, асабліва ў раёне лініі судакранання», — заявіў Івіца Дачыч  пасля брыфінгу з прадстаўніком АБСЕ ў Трохбаковай групе па ўрэгуляванні сітуацыі ў Данбасе Марцінам Сайдзікам і старшынёй маніторынгавай місыі АБСЕ ва Ўкраіне Эртугрулам Апаканам.

Івіца Дачыч адзначыў неабходнасць узмацніць намаганні для знаходжання палітычнага рашэння сітуацыі ў Данбасе ў адпаведнасці з мінскімі дамоўленасцямі.

2 верасня намеснік старшыні Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ Аляксандар Гуг заявіў, што назіральнікі не могуць пацвердзіць поўнае спыненне агню 1 верасня на Данбасе.

На сустрэчы Трохбаковай кантактнай групы, якая адбылася 26 жніўня ў Мінску, перамоўшчыкі выказалі намер забяспечыць доўгае спыненне агню на Данбасе з 1 верасня.

1 верасня адбылася відэаканфэрэнцыя Трохбаковай кантактнай групы з удзелам сепаратыстаў Данбасу, усе ўдзельнікі онлайн-сустрэчы пацвердзілі: абодва бакі канфлікту ў Данбасе цалкам выконваюць рэжым спынення агню.

Радыё "Свабода"

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: