Затрыманага ў Польшчы па запыце Мінска беларуса выпусцілі на волю

У Польшчы выпусцілі з-пад варты беларуса Макара Малахоўскага, якога затрымалі 12 верасня па запыце Мінска.

Макар Малахоўскі — трэці справа. Фота: Максім Ісаеў

Макар Малахоўскі — трэці справа. Фота: Максім Ісаеў


Макар выйшаў на волю ўвечары 13 верасня праз некалькі гадзін пасля таго, як гісторыя трапіла ў СМІ. Яго сустракалі знаёмыя і прадстаўнікі дыяспары. У якім ён знаходзіцца статусе — невядома.

12 верасня ў Польшчы затрымалі беларуса Макара Малахоўскага. Мужчына знаходзіўся ў суседняй краіне з лістапада 2020 года, атрымаўшы гуманітарную візу.

Беларускі актывіст быў затрыманы ў сувязі з тым, што знаходзіцца ў спісе «Інтэрпола», у які яго ўнеслі ведамствы Беларусі. На радзіме ў дачыненні да яго распачатая крымінальная справа за наезд на супрацоўніка ДАІ 13 жніўня мінулага года.

«Учарашні арышт грамадзяніна Беларусі — вынік чарговай спробы палітычнага выкарыстання так званай чырвонай ноты "Інтэрпола", — заявіў кіраўнік польскага МУС Марыюш Каміньскі. — Гэтым разам беларускім рэжымам. Ужо ў ліпені я звярнуўся да кіраўніцтва "Інтэрпола" і паказаў на неабходнасць змен у гэтым пытанні».


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: