Затрыманых беларусаў адпускаюць з СБУ

Служба бяспекі Украіны пачала адпускаць затрыманых сёння беларусаў, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на «Беларускі дом ва Украіне».


Ёсць звесткі, што ўкраінская спецслужба затрымала пяцярых чалавек. У іх ліку — былы міліцыянт Ягор Емяльянаў, які адседзеў у Беларусі тры разы па 15 сутак.

Паведамляецца, што пасля гутаркі адпусцілі валанцёрку Алену Жаркевіч, якая дапамагала беларускім уцекачам, і Віталя Таргонскага.

У СБУ запэўнілі, што нічога не пагражае і экс-капітану міліцыі Емяльянаву: з ім правялі прафілактычную гутарку, ніякіх артыкулаў ні яму, ні Жаркевіч не інкрымінуюць.

Пра затрыманне беларусаў у Кіеве стала вядома зранку.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: