
«Заўтра Расія стане большай. Сёння ад цябе залежыць наколькі», — абвяшчае тэкст плаката на агітацыйным намёце, які стаіць ля станцыі метро «Траццякоўская», у самым цэнтры расійкай сталіцы.
«Вось з такім заклікам цяпер стаіць намёт каля метро Траццякоўская. Заклік да агрэсіі, вайны і заваявання тэрыторый суверэннай дзяржаў. Наём гэты, у адрозненне ад апазіцыйных пікетаў за мір, ніхто не кранае. Гэта ўсё, што вам трэба ведаць аб пуцінскай Расіі», — пракаментавала здымак Пялевіна.