Здабыча нафты ў Іране ўпала да мінімуму за 30 гадоў

У Іране ўзровень здабычы знізіўся да 2,28 мільёна барэляў на суткі. Таксама рэзка ўпаў імпарт нафты.

Па выніках чэрвеня здабыча нафты ў Іране знізілася да 2,28 мільёна барэляў на суткі, што з'яўляецца самым нізкім паказчыкам за апошнія 30 гадоў. Пра гэта сведчаць дадзеныя штомесячнай справаздачы Міжнароднага энергетычнага агенцтва (МЭА), што была апублікаваная ў пятніцу, 12 ліпеня.

Так, у параўнанні з траўнем здабыча звалілася на 120 тысяч барэляў на суткі. Пастаўкі нафты марскім транспартам знізіліся яшчэ больш — на 450 тысяч барэляў на суткі і склалі 530 тысяч барэляў на суткі, хоць запасы нафты ў Іране, паводле ацэнкі агенцтва, павялічыліся.

Як вядома, да траўня мінулага года, калі ЗША выйшлі з іранскай ядзернай здзелкі і аднавілі санкцыі супраць Ірана, Тэгеран у сярэднім экспартаваў за 2,6 мільёна барэляў на суткі.

У траўні 2019 года перасталі дзейнічаць выключэння з антыіранскіх санкцый, якія ЗША зрабілі для некаторых краін. Пасля гэтага, паводле ацэнкі МЭА, закупкі Турцыі ўпалі з 70 да 30 тысяч барэляў на суткі, а Кітая — са 100 да 40 тысяч барэляў на суткі.

"Калі не лічыць закупак, зробленых Сірыяй, якой не было выдадзена вызваленне ад санкцый, усе астатнія чэрвеньскія пастаўкі нафты абазначаюцца "невядомымі напрамкамі", — адзначае МЭА.

Паводле справаздачы МЭА, у пачатку 2020 года попыт на нафту АПЕК можа зваліцца да мінімуму за 17 гадоў.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!