Землятрус у Японіі: колькасць пацярпелых ідзе на сотні

У метэаралагічнай службе Японіі папярэдзілі насельніцтва пра магчымасць моцных паўторных штуршкоў.

Наступствы землятрусу ў Японіі

Колькасць пацярпелых падчас землятрусу ў раёне гарадоў Осака і Кіёта ў Японіі перавысіла 200 чалавек. Пра гэта паведаміў канал Channel NewsAsia са спасылкай на мясцовыя ўлады ў панядзелак, 18 чэрвеня.

Таксама ў Осака каля 700 чалавек былі эвакуяаваныя ў пункты часовага размяшчэння. У гэтым горадзе прыкладна 100 тысяч дамоў застаюцца без газу, ёсць перабоі з падачай вады. Зачыненыя некаторыя школы.

У метэаралагічнай службе Японіі папярэдзілі пра магчымасць моцных паўторных штуршкоў.

Таксама ўлады пацвердзілі гібель трох чалавек, сярод якіх адно дзіця.



Нагадаем, у ноч на 18 чэрвеня на захадзе Японіі адбыўся землятрус магнітудай 5,9. Пазнейшыя эксперты падвысілі магнітуду да 6,1. Ачаг землятрусу залягаў у паўночнай часткі прэфектуры Осака на глыбіні 10 кіламетраў. Падземныя штуршкі адчуваліся таксама ў гарадах Кіёта і Нара.

Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ заявіў журналістам, што прыярытэт ўрада на дадзены момант палягае ў "выратаванні чалавечых жыццяў". Па словах прэм'ера, ён даў распараджэнне сваім супрацоўнікам як мага хутчэй сабраць дадзеныя пра пашкоджанні, прыкласці ўсе намаганні да выратаванні жыццяў, а таксама хутка і належным чынам інфармаваць грамадскасць.

Ведамства па кіраванні атамнай энергетыкай заявіла, што атамныя станцыі ў выніку землятрусу не пацярпелі. Пры гэтым каля 170 тысяч дамоў у раёне Осакі і суседняй прэфектуры Хёго засталіся без электрычнасці, акрамя таго, у горадзе спынілі рух цягнікі метро і чыгункі.

Паводле korrespondent.net, www.dw.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: