Згвалтаваная ў ААЭ нарвежка атрымала тэрмін большы, чым гвалтаўнік

Да турэмнага зняволення асуджаная ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах грамадзянка Нарвегіі, якая заявіла ў паліцыю пра згвалтаванне. У ходзе судовага разбору і ёй, і гвалтаўніку былі прад'яўленыя агульныя абвінавачванні. Яна за «пазашлюбны сэкс» і «ужыванне алкаголю» атрымала 16 месяцаў, гвалтаўніктолькі 13.



Марце Далелв


Інцыдэнт з 24-гадовым дызайнерам з Нарвегіі Марце Далелв адбыўся ў сакавіку 2013 года. Паводле яе слоў, знаходзячыся ў камандзіроўцы ў Дубаі, яна падвергнулася гвалту. Калі жанчына падала ў паліцыю заяву аб нападзе, яе абвінавацілі ў  пазашлюбных інтымных адносінах, ужыванні алкаголю і ілжэсведчанні.

 

Па дзеючых у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах законах, каб даказаць факт згвалтавання, неабходна прызнанне самога вінаватага або сведчанне чатырох дарослых мужчын.

 

На гэтым тыдні суд вынес ёй абвінаваўчы прысуд, які Далелв мае намер абскардзіць. Касацыйнае пасяджэнне запланавана на пачатак верасня.

 

Выпадак выклікаў абурэнне праваабарончых арганізацый і нарвежскіх уладаў, і яшчэ да прысуду дыпламатам атрымалася дамагчыся пераводу Далелев з турмы, і з тых часоў яна жыве пад абаронай нарвежскага рэлігійна-культурнага цэнтра Seamans ў Дубаі. Пасля вынясення прысуду сітуацыя выглядае неадназначна: нарвежка павінна быць аб'яўлена ў вышук і адбываць пакаранне ў турме, але сама яна кажа, што паліцыя яе «не шукае».

 

На радзіме Далелв прысуд суда ААЭ выклікаў рэзкую крытыку. З патрабаваннем адмяніць прысуд у дачыненні да Далелв выступіў і цэнтр па правах чалавека, які базуецца ў Лондане.

Паводле www.bbc.co.uk

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: