Зімбабвэ. Юань стаў афрыканскай валютай

Тое, пра што даўно хадзілі чуткі, апынулася праўдай — кітайскі юань сапраўды стане афіцыйнай валютай у Зімбабвэ.


Разлічвацца юанямі юрыдычныя асобы пачнуць з 1 студзеня 2017 года.
Натуральна, навіну ўспрынялі як чарговы крок паўзучай кітайскай каланізацыі Афрыкі. Аднак трэба нагадаць, што ў Зімбабвэ даўно ўжо няма сваіх грошай, якія напачатку стагоддзя знішчыла гіперінфляцыя. Яна часам дасягала да 500 мільярдаў працэнтаў (!) на год. Таму ўсе разлікі ў краіне афіцыйна дазволена рабіць у доларах ЗША, рандах Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі і батсванскіх пулах. 

Цяпер да гэтых валютаў далучыцца і юань. Лічыцца, што юань афіцыйна абвесцяць грашыма Зімбабвэ ў снежні, калі краіну наведае асабіста кіраўнік КНР. 

Дарэчы, ніхто не хавае, што абвяшчэнне юаня афіцыйнай валютай краіны стала хабарам Пекіну за тое, каб ён пагадзіўся спісаць Зімбабвэ пазыку ў 400 мільёнаў долараў. 

Прэса лічыць, што экспансія Кітая на фінансавых рынках Афрыкі на Зімбабвэ не спыніцца. Ужо называюцца краіны, якія таксама могуць перайсці на юань: Нігерыя, Ангола, Эфіопія і Мазамбік.

Паводле брытанскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: