Зяленскі назваў Трампа адзіным, хто здольны вырашыць праблему «Паўночнага патоку — 2» на карысць Украіны

Адзіным чалавекам, здольным вырашыць праблему «Паўночнага патоку — 2» у інтарэсах Украіны, з'яўляецца прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Прэзідэнты Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп

Прэзідэнты Уладзімір Зяленскі і Дональд Трамп

«Адзінае рашэнне гэтага пытання — у мяне адбудзецца сустрэча з прэзыдэнтам ЗША. Гэта адзіны чалавек, які, я ўпэўнены, вырашыць гэтае пытанне ў бок Украіны», — сказаў Зяленскі ў суботу падчас прадстаўлення кіраўніка Львоўскай абласной адміністрацыі Маркіяна Мальскага.

«Ні Меркель, ні Макрон не будуць уплываць на працяг «Паўночнага патоку», таму што на іх вельмі моцна ўплывае іх лакальны бізнэс. Яны з гэтым нічога зрабіць не могуць», — сказаў Зяленскі, дадаўшы, што толькі Данія будзе выступаць супраць будаўніцтва газаправода, а астатняя Еўропа падтрымае праект.

«Мы ўжо разумеем, што, акрамя Даніі, уся Еўропа будзе падтрымліваць будаўніцтва «Паўночнага патоку», няма сэнсу хаваць. Гэта як вяртанне Расіі ў ПАРЕ — пытанне вырашана ўжо даўно. Палітыкі спекулююць на гэтай тэме гэтак жа, як і на вяртанні РФ у ПАРЕ, маўляў, гэта здарылася пры нас. нас ніхто не пытае», — заявіў прэзідэнт Украіны.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!