Зяленскі падарыў вызваленым украінскім маракам кватэры і прэзідэнцкія гадзіннікі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэўся з маракамі, якія нядаўна вярнуліся ў краіну ў выніку абмену затрыманымі паміж Украінай і Расіяй, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.
Фота: Прэс-служба прэзідэнта Украіны

Фота: Прэс-служба прэзідэнта Украіны

Сустрэча прайшла ў парку Марыінскага палаца ў Кіеве. Зяленскі павіншаваў ваеннаслужачых з вяртаннем на радзіму, а іх родным падзякаваў за падтрымку.

Прэзідэнт распавёў, што аперацыя па вяртанню маракоў была звышскладанай і як складана ўсё было трымаць у сакрэце, калі да працэсу прыцягнута шмат людзей.

Зяленскі паведаміў, што маракам выдзеляць жыллё ў Адэсе, і падарыў прэзідэнцкія гадзіны.

Вайскоўцы падзякавалі прэзідэнту за вяртанне дадому, за тое, што ён насіў да іх вызвалення бранзалеты з імёнамі маракоў, некаторыя запрасілі кіраўніка дзяржавы на вяселле.

Фота: Прэс-служба прэзідэнта Украіны

Нагадаем, 7 верасня Украіна і Расія абмяняліся зняволенымі па формуле «35 на 35». Зяленскі, які ініцыяваў перамовы па абмене, сустракаў прыбыўшых грамадзянаў ля трапа самалёта. У Маскве вернутых расейцаў сустракалі журналісты. Зяленскі заявіў, што ён і прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, зрабілі ўсё, што абяцалі. У Крамлі заявілі, што вітаюць вяртанне расійскіх грамадзян дадому.


Паводле tut.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!