Зяленскі папярэдзіў аб ашуканцах, што выкарыстоўваюць яго імя

Людзі, якія заяўляюць пра паўнамоцтвы, нібыта прадастаўленыя Уладзімірам Зяленскім, — аферысты, заявіў пераможца прэзідэнцкіх выбараў ва Ўкраіне. Ён заклікаў звяртацца ў праваахоўныя органы.
Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі, які атрымаў перамогу на выбарах прэзідэнта Ўкраіны, папярэдзіў украінцаў аб аферыстах, якія дзейнічаюць «ад яго імя». Паводле слоў будучага кіраўніка дзяржавы, такія людзі ходзяць «да мэраў, у аблсаветы, да суддзяў, пракурораў, да прадстаўнікоў бізнесу» і заяўляюць ім пра свае паўнамоцтвы, нібыта прадастаўленыя Зяленскім.

«Ніякіх "вырашалаў" ад Зяленскага ва Ўкраіне няма і быць не можа. Будзьце пільнымі, не верце аферыстам ў розных гарадах краіны. Толькі разам мы можам разбурыць сістэму "дагаварнякоў" і карупцыі», — заявіў Зяленскі ў відэазвароце, апублікаваным у мікраблогу Twitter у суботу, 27 красавіка.

«Я нікога ні на што не ўпаўнаважваў. І ў будучыні не збіраюся», — падкрэсліў ён. Зяленскі заклікаў суграмадзян паведамляць пра падобныя эпізоды ў праваахоўныя органы.

21 красавіка ва Ўкраіне завяршыўся другі тур выбараў прэзідэнта. Па дадзеных ЦВК Украіны, Уладзімір Зяленскі набраў 73,22 працэнта галасоў, а дзеючы кіраўнік дзяржавы Пётр Парашэнка — 24,45 працэнта. Афіцыйныя вынікі выбараў могуць быць абвешчаныя 30 красавіка.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: