Злучаныя Штаты падтрымаюць украінскі інтэрнэт мільёнам долараў

Вашынгтон выдзеліць да 1,18 млн долараў на рэалізацыю лепшай праграмы па развіццю свабоды слова ва ўкраінскім інтэрнэце.
Дзярждэп ЗША абвясціў тэндэр для арганізацый, зацікаўленых у развіцці свабоднага інтэрнэту ва Украіне. Як паведамляецца на сайце ведамства ў пятніцу, 8 сакавіка, на рэалізацыю лепшай праграмы будзе выдаткавана ад 500 000 да 1 180 500 долараў.

У заяве ўказана, у прыватнасці, што Бюро Дзярждэпу па пытаннях дэмакратыі, правоў чалавека і працы ў рамках нацыянальнай кіберстратэгіі Злучаных Штатаў Амерыкі ставіць сабе на мэце прасоўванне адкрытага, надзейнага і бяспечнага інтэрнэту ва Украіне, а таксама абарону правоў і асноўных свабод чалавека і забеспячэнне свабоднага патоку інфармацыі ў анлайн-прасторы.

Акцэнт на пошук кампрамісу ў ходзе канфлікту


Праграма, якая прэтэндуе на атрыманне гранта, павінна рабіць моцны акцэнт на праблеме знаходжання кампрамісу і абароне свабоды слова ў часы канфліктаў. Пры гэтым асаблівую ролю павінны гуляць тэмы самацэнзуры і канфлікту інтарэсаў нацыянальнай бяспекі і свабоды выказвання ў інтэрнэце, адзначаецца ў дакуменце.

Чакаецца, што арганізацыі, якія перамаглі ў тэндэры, будуць названы на працягу шасці месяцаў. З імі Дзяржаўны дэпартамент ЗША заключыць кантракт на рэалізацыю іх праграмы тэрмінам ад года да трох гадоў.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!