Змагацца з пажарамі ў Аўстраліі будуць вайскоўцы запасу

Упершыню ў гісторыі Аўстраліі тысячы вайскоўцаў запасу будуць прызваны для барацьбы з пажарамі, якія ахапілі ўсход краіны .
Да 3000 ваеннаслужачых запасу будуць прызваны да ўдзелу ў тушэнні маштабных лясных пажараў, што бушуюць на ўсходзе Аўстраліі, і аказанні дапамогі пацярпелым ад іх. Пра гэта паведаміў у суботу, 4 студзеня прэм'ер-міністр Аўстраліі Скот Морысан.

Па дадзеных аўстралійскага онлайн-выдання The Weekend Australian, гэта першы падобны выпадак у гісторыі краіны. Для аказання дапамогі ў барацьбе з пажарамі ў штатах Новы Паўднёвы Уэльс, Вікторыя і Паўднёвая Аўстралія былі створаны тры аб'яднаныя рабочыя групы, паведамляе выданне. Іх галоўнымі задачамі стане забеспячэнне жыхароў гэтых штатаў харчаваннем, дапамога ў эвакуацыі ўразлівых грамадзян, выяўляенне абласцей, дзе патэнцыйна можа пачацца ўзгаранне, і барацьба з пажарамі на выдаленні ад непасрэдных ачагоў полымя.

ВПС Аўстраліі задзейнічаны ў тушэнні пажараў


1 студзеня ў рэгіён былі накіраваны 5 верталётаў ВПС краіны і 2 судна Каралеўскага аўстралійскага ваенна-марскога флоту. Яны даставяць ваду і паліва, акажуць падтрымку ў барацьбе з агнём і дапамогуць у эвакуацыі.

Акрамя таго, у сувязі з надзвычайнай сітуацыяй ўрад Аўстраліі прыняў рашэнне дадаткова арэндаваць чатыры супрацьпажарных самалёта, вылучыўшы для гэтых мэтаў 20 млн долараў, паведамляе The Weekend Australian ў суботу.

Лясныя пажары бушуюць у Аўстраліі з верасня. Полымем ахоплена звыш 5,5 млн гектараў. Распаўсюджванню агню спрыяюць высокая тэмпература і моцны вецер. Паводле апошніх звестак, у полымі загінулі як мінімум 23 чалавекі і згарэлі 1500 дамоў.

Між тым метэаролагі ўжо папярэдзілі, што чакаць паляпшэння ўмоў надвор'я ў бліжэйшыя выходныя не варта: тэмпературы дасягаюць 40-градуснай адзнакі, вільготнасць паветра не перавышае 10 адсоткаў. За ноч зона пажараў паспявае прасунуцца наперад прыблізна на 30 кіламетраў.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: