Знойдзены мёртвым кіраўнік СК Пермскага краю РФ. Раней у тамтэйшым ВНУ студэнт застрэліў шэсць чалавек

Кіраўнік Следчага ўпраўлення СКР па Пермскім краі расійскі палкоўнік юстыцыі Сяргей Сарапульцаў знойдзены мёртвым у сваёй кватэры. Пра гэта «Коммерсанту» паведамілі адразу некалькі крыніц з розных структур і органаў улады. Пазней інфармацыю пацвердзілі ў СКР, пачалася даследчая праверка.

Аб прычынах яго смерці нічога не паведамляецца. Паводле інфармацыі крыніц, ён мог пакончыць з сабой. Як распавялі крыніцы, для ўстанаўлення ўсіх прычын здарэння ў Перм прыбудзе праверка.

Сяргей Сарапульцаў ўзначаліў Следчае ўпраўленне СКР па Пермскім краі ў ліпені 2018 года. Раней ён займаў пасаду першага намесніка начальніка рэгіянальнага падраздзялення СКР.

Нагадаем, што 

20 верасня ў Пярмі 18-гадовы студэнт застрэліў шэсць чалавек ў мясцовым дзяржаўным Нацыянальным даследчым універсітэце. Тады кіраўнік СКР Аляксандр Бастрыкін даручыў праверыць, ці адпавядалі меры бяспекі ў ВНУ ўсім патрабаванням.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: