Золата скіфаў вернуць Украіне

Скіфскае золата з музеяў Крыма належыць Украіне і павінна быць вернута ў Кіеў. Калекцыя скіфскага золата з пяці ўкраінскіх музеяў экспанавалася на выставе ў музеі Аларда Пірсана ў Амстэрдаме з лютага па жнівень 2014 года.

Золата скіфаў. Фота: AP

З таго часу ідуць спрэчкі за экстанаты паміж Расіяй і Украінай.

Золата скіфаў належыць Украіне. Такое рашэнне абвясціла старшыня суддзя Дудак ван Хіл на пасяджэнні ў Акруговым судзе Амстэрдама ў сераду, 14 снежня.

Прадмет спрэчкі — калекцыя з 565 музейных прадметаў, што былі прадстаўлены Цэнтральным музеем Таўрыды, Керчанскім гісторыка-культурным запаведнікам, Нацыянальным запаведнікам «Херсанэс Таўрычны» і Бахчысарайскім гісторыка-культурным запаведнікам для экспанавання ў Музеі Алард Пірсана ў перыяд з 6 лютага па 28 мая 2014 года ў рамках выставы «Крым — залаты востраў у Чорным моры». Падчас акупацыі Крыму Расіяй музейныя экстанаты знаходзіліся на выставе ў Амстэрдаме.

31 жніўня 2014 года выстава завяршылася, але пасля анэксіі Крыма галандскі бок адмовіўся вяртаць экспанаты ў музеі паўвострава, матывуючы адмову тым, што прымаў іх ад Украіны.

Раней міністр юстыцыі Украіны Павел Пятрэнка заявіў, што доказная база Украіны па справе аб скіфскім золаце ў амстэрдамскім судзе беспрэцэдэнтная.

"Я лічу, што наша пазіцыя моцная, і доказная база — беспрэцэдэнтная. Гэта маёмасць належыць украінскаму народу, украінскай дзяржаве. Таму я разлічваю на сумленнае і справядлівае рашэнне", — сказаў Пятрэнка ў каментары “Укрінфарм”.



РІА “Новости” ўдакладняе, што, па словах адваката, які прадстаўляе Расію ў судзе, крымскія музеі абскардзяць рашэнне суда Амстэрдама перадаць калекцыю скіфскага золата Украіне.

Нагадаем, 3 снежня Украіна накіравала ў Інтэрпол пастанову аб арышце выставы скіфскага золата, якая знаходзіцца ў Амстэрдаме з пачатку 2014 года.


Паводле Корреспондент.net, www.unian.net



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: