Жонка Саакашвілі прайграла выбары ў Грузіі

Жонка Саакашвілі прайграла на выбарах мэра грузінскага Зугдзідзі. Сандра Рулоўс набірае 42,75% галасоў, а яе канкурэнт ад кіруючай партыі — 54,45%.

Жонка экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі Сандра Рулоўс прайграла на выбарах мэра горада Зугдзідзі. Пра гэта сведчаць папярэднія вынікі прамежкавых выбараў, апублікаваныя на сайце ЦВК краіны.

Рулоўс набірае 42,75% галасоў, а яе канкурэнт ад кіруючай партыі Грузінская мара — Дэмакратычная Грузія Георгій Шэнгелія — 54,45%.

Былая першая лэдзі Грузіі выказвае меркаванне, што ўлады сфальсіфікавалі вынікі выбараў. Яна ўжо абвясціла, што мае намер працягваць барацьбу. Рулоўс падтрымліваў муж.

"Мы не плануем спыняцца. Барацьба да перамогі! Я не спынюся ні на адну секунду", — заявіў Саакашвілі.

Раней Рулоўс удзельнічала ў парламенцкіх выбарах. У 2016 годзе яна была кандыдатам ад Зугдзідскай аднамандатнай акругі, у першым туры яна не здолела перамагчы, а ў другім удзельнічаць адмовілася.

19 траўня ў шэрагу грузінскіх гарадоў, у тым ліку Зугдзідзі, прайшлі пазачарговыя выбары мэраў.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!