Жонку Башара Асада шпіталізавалі з анкалагічным захворваннем

Жонка прэзідэнта Сірыі патрапіла ў адзін з ваенных шпіталяў Дамаска з анкалагічным захворваннем. Злаякасную пухліну ў першай ледзі Сірыі атрымалася выявіць на ранняй стадыі, заявілі лекары.
twitter.com/Presidency_Sy

twitter.com/Presidency_Sy

Пра гэта паведамляе прэс-служба канцылярыі кіраўніка дзяржавы ў Facebook, перадае дзяржаўнае агенцтва Сірыі Sana.

У паведамленні гаворыцца, што ў Асмы аль-Асад была выяўленая злаякасная пухліна малочнай залозы. Аднак, як адзначылі ў прэс-службе, лекарам атрымалася дыягнаставаць рак на ранняй стадыі.

У канцылярыі прэзідэнта выказалі надзею на тое, што лячэнне першай лэдзі Сірыі пройдзе паспяхова і яна ў хуткім часе паправіцца.

Башар Асад, які стаў прэзідэнтам Сірыі летам 2000 года, узяў у жонкі Асму аль-Ахрас 1 студзеня 2001 года. Асад і аль-Ахрас да вяселля ведалі адзін аднаго на працягу доўгага часу, так як іх сям'і цесна сябравалі. Асма аль-Ахрас нарадзілася ў Хомсе ва ўплывовай суніцкіай сям'і вядомага сірыйскага лекара-кардыёлага Фаваза Ахраса.

Асма аль-Асад мае падвойнае грамадзянства — сірыйскае і брытанскае. Да замужжа з Асадам яна скончыла універсітэт у Лондане, а затым працавала ў сферы фінансаў у ЗША і Вялікабрытаніі.

Асма нарадзіла ад Башара Асада траіх дзяцей - двух сыноў у 2001 і 2004 гадах, а таксама дачку ў 2003 годзе.

rbc.ru


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць