«Жоўтыя камізэлькі» ізноў на вуліцах Парыжа. Пачаліся арышты

Удзельнікі акцыі пратэсту "жоўтых камізэлек" у Парыжы ізноў выйшлі на вуліцы і ідуць на Елісейскія палі, піша TUT.BY са спасылкамі на французскія крыніцы. 
 
Пратэстоўцы ідуць на Елісейскія палі. Каля двух тысяч чалавек сабраліся ля вакзала Сэн-лазар, на плошчах Рэспублікі і оперы. Аўтамабільны рух перакрыты. Паведамляецца, што ў Парыжы і прыгарадах арыштаваныя ўжо 70 чалавек.

Акцыі пратэсту "жоўтых камізэлек" адбываюцца ў Францыі ўжо 5-ы тыдзень. Кіраўніцтва краіны ўжо двойчы пайшло на саступкі пратэстоўцам: спачатку адмяніўшы экалагічны падатак, які і стаўся прычынай пратэстаў, потым падняўшы мінімальны заробак. Аднак пратэсты дагэуль працягваюцца.

Тым часам тэлеканал "Беларусь-1" выпусціў сюжэт, у якім словы ўдзельнікаў пратэстаў былі перакручаныя да наадварот. Падман быў выкрыты тэлеграм-каналам Nexta.

У мінулы тыдзень на вуліцы Парыжа былі выведзеныя браневікі. Чацвёра чалавек загінула падчас сутычак з паліцыяй.






Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!