ЗША. Бог і харасмент

Уся заакіянская хрысціянская грамадскасць нейкі час была ў шоку ад выбрыку Эрыка Спранкла, які працуе дацэнтам ва ўніверсітэце штата Мінесота.


Эрык Спранкл у сваім Twitter падзяліўся падазрэннем, што ў гісторыі «беззаганнага зачацця» далёка не ўсё чыста. Ён прапанаваў задумацца над пытаннем: а што, калі Марыя не пагадзілася на прапанову Бога-Айца? 

У такім разе, відавочна, мела месца сексуальнае дамаганне, або харасмент, што цяпер асуджае ўся грамадс­касць. 

Аднак сенсацыі не атрымалася. Аказваецца, у Евангеллі ад Лукі Марыя ясна кажа: «Вось, служка Бога, хай будзе мне паводле слова твайго» (Евангелле ад Лукі, 01:36). Цытату і прыгадалі Спранклу, адначасова абазваўшы яго невукам. На гэтым скандал і скончыўся.

Паводле амерыканскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: