ЗША, Брытанія і Францыя запыталі тэрміновае пасяджэнне Савета бяспекі ААН па Сірыі

ЗША, Вялікабрытанія і Францыя папрасілі склікаць экстраннае пасяджэнне Савета Бяспекі ААН, прысвечанае сітуацыі ў сірыйскім горадзе Алепа, дзе ў апошнія дні з новай сілай разгарнуліся кровапралітныя баі.

За некалькі гадоў баёў цэлыя кварталы ў Алепа ператварыліся ў руіны. Фота: АР

За некалькі гадоў баёў цэлыя кварталы ў Алепа ператварыліся ў руіны. Фота: АР


Па дадзеных Франс прэс, сустрэча ў Нью-Ёрку можа адбыцца ў нядзелю ў 10:00 па мясцовым часе (17:00 бел).

Раней генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун распаўсюдзіў праз свайго прэс-сакратара заяву, у якой гаворыцца, што ён «узрушаны жудаснай эскалацыяй канфлікту» ў Алепа.

Асабліва яго ўзрушыла прымяненне запальных боепрыпасаў і бомбаў вялікага калібра.

Сірыйская армія ў суботу заявіла аб намеры вярнуць пад свой кантроль раёны Алепа, занятыя паўстанцамі.

На працягу суботы горад пастаянна падвяргаўся налётам авіяцыі. Толькі за адзін гэты дзень, паводле некаторых паведамленняў, загінула каля 45 чалавек.


Паводле bbc.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: