
А вось псіхолагі, у адрозненне ад культуролагаў, бачаць у «Джокеры» выключна негатыў. На думку некаторых каментатараў, «Джокер» — не што іншае, як маніфест «інцэлаў» (ад «involuntarily celibate» — «вымушаны цэлібат». — НЧ), прадстаўнікоў усё больш масавай субкультуры маладых і цнатлівых мужчынаў, якія не могуць знайсці сабе сяброўку. Шмат з іх перакладаюць віну за сваю самотнасць на фемінізм, сімпатызуюць правым і гатовыя на радыкальныя ўчынкі.
У персанажы Флека шмат хто з «інцэлаў», маўляў, пабачыць сябе — і возьмецца за зброю. Праўда, некаторы лічаць, што такія змрочныя прагнозы памылковыя. На самай справе, інтымная адзінота героя фільма — гэта, бадай, найменшая з яго праблем.