У адным з гарадоў ЗША праз пандэмію дазволілі поліаморныя шлюбы

Дзяжурныя сенсацыйныя навіны з-за акіяну. Жыхары Самервілю, штат Масачусэтс, цяпер могуць легальна мець больш за аднаго каханага партнёра, які таксама будзе лічыцца сябрам сям’і.


Такія правы мясцовыя жыхары набылі пасля новага распараджэння гарадской рады, сябры якога аднагалосна падтрымалі легалізацыю так званых поліаморных шлюбаў — шлюбаў, калі чалавек любога полу можа мець некалькіх партнёраў таксама любога полу. 

Неабходнасць рэформы, па словах мэра, прадыктаваная цяперашняй эпідэміяй. Каханкі вельмі часта трапляюць у шпіталі з цяжкімі праявамі каронавіруса. У выніку яны паміраюць, так і не рэалізаваўшы мару свайго жыцця — заключыць шлюб з партнёрам. 

Пакуль, праўда, больш за ўсё радуюцца новаму закону не каханкі, а мясцовыя нелегальныя мігранты. Па логіцы, цяпер будзе дастаткова запісацца ў нейкую поліаморную сям’ю, каб быць законнымі жонкай або мужам грамадзяніна ЗША і, адпаведна, мець права на знаходжанне ў краіне. Імігрантаў нават не палохае, што пытаннямі міграцыі ў Злучаных Штатах займаюцца федэральныя ўлады. 

Лічыцца, што прыклад Самервілю хутка будзе прыцягальным для іншых, у тым ліку нацыянальных, заканадаўчых органаў ЗША.

Паводле амерыканскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: