ЗША і Расія дамовіліся пра перамовы аб ядзерным раззбраенні

Новы раўнд перамоваў павінен адбыцца ўжо ў чэрвені. На сустрэчу запрошаны і Кітай, паведаміў спецпрадстаўнік ЗША па кантролі над узбраеннямі Маршал Білінгслі.
На цырымоніі падпісання дамовы СНУ-3 у Празе, 2010 год

На цырымоніі падпісання дамовы СНУ-3 у Празе, 2010 год

ЗША і Расія дамовіліся аб часе і месцы новага раунда перамоў аб ядзерным раззбраенні і запрасілі на сустрэчу Кітай. "Сёння дамовіліся з намеснікам міністра замежных спраў Расіі Рабковым пра час і месца перамоваў аб ядзерным раззбраенні ў чэрвені. Кітай таксама запрошаны. Ці прыедзе Кітай і ці будзе ён весці перамовы добрасумленна?" — напісаў спецпрадстаўнік ЗША па кантролі над узбраеннямі Маршал Білінгслі ў сваім мікраблогу ў Twitter.

Дзе і калі менавіта павінен адбыцца новы раўнд перамоваў аб ядзерным раззбраенні, Білінгслі не ўдакладніў. Пацверджання расійскага боку пакуль няма. Расія апошнім часам актыўна дамагалася аднаўлення перамоў аб раззбраенні. У той жа час Масква перасцерагала ад вялікіх чаканняў з нагоды выратавання дагавора СНУ-3 аб далейшым скарачэнні стратэгічных наступальных узбраенняў, асабліва на фоне нядаўняга выхаду ЗША з дамовы па "адкрытым небе".


Пагроза бескантрольнай гонкі ўзбраенняў


У траўні прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін склікаў Савет бяспекі, каб абмеркаваць будучыню абедзвюх гэтых дамоваў. Ён раскрытыкаваў ЗША за, як ён заявіў, адсутнасць жадання да вядзення сур'ёзных перамоваў аб працягу дамовы СНУ-3, тэрмін дзеянняў якой мінае 5 лютага 2021 года.

Пуцін падкрэсліў тады, што дадзеная тэма мае велізарную важнасць не толькі для ЗША і Расіі, але і для ўсяго свету. Намеснік кіраўніка МЗС РФ Сяргей Рабкоў у канцы траўня папярэдзіў, што пасля прэзідэнцкіх выбараў у ЗША ў лістападзе будзе ўжо занадта позна весці перамовы пра падаўжэнне СНУ-3 і паўстане пагроза некантраляванай гонкі ядзерных узбраенняў.

Ядзерная зброя як інструмент стрымлівання


Між тым урад ФРГ заявіў, што не бачыць падстаў для адмовы НАТА ад ядзернай зброі як інструмента стрымлівання. Стратэгічная канцэпцыя НАТА ад 2010 года застаецца ў сіле, паведаміў МЗС ФРГ у адказ на запыт дэпутата бундэстага ад Свабоднай дэмакратычнай партыі Германіі (СвДП) Карстана Кляйна (Karsten Klein).

"Расія за апошнія 10 гадоў прыкметна нарасціла свой ядзерны арсенал і на сённяшні дзень мае шматразовую перавагу над НАТА па ракетах блізкай і сярэдняй далёкасці, якія могуць быць аснашчаны ядзернымі боегалоўкамі", — цытуе агенцтва dpa вытрымку ад адказу Міністэрства замежных спраў ФРГ.

У заяве таксама адзначаецца, што ЗША разарвалі дамову аб ракетах сярэдняй далёкасці з-за парушэння Расіяй гэтага дакумента, і падкрэсліваецца, што Германія на перамовах з Вашынгтонам і Масквой, а таксама ў шматбаковых фарматах робіць стаўку на паляпшэнне рамкавых умоў для далейшых крокаў у сферы ядзернага раззбраення.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: