ЗША. Каляды пачынаюцца ў кастрычніку

Простыя амерыканцы актыўна пратэстуюць супраць спробаў шэрагу камерцыйных устаноў пачынаць калядную ліхаманку задоўга да Калядаў.

Фота birmiss.com

Як высвятляецца, у гэтым годзе яшчэ ў кастрычніку шматлікія крамы ў Злучаных Штатах упрыгожылі свае вітрыны каляднымі дэкарацыямі, пачалі круціць калядкі, ставіць перад уваходам фігуры Санта-Клаўса і гэтак далей.

Усё гэта выклікала незадаволенасць некаторых амерыканцаў. Яны скардзяцца, што падобная практыка знішчае ўсю радасць і атмасферу Калядаў. «Давайце ўжо пачынаць ставіць ялінкі ў крамах у ліпені», — жартуюць на інтэрнэт-форумах.

Уладальнікі крамаў, у сваю чаргу, кажуць пра вынікі апытанняў, якія сведчаць, што прыкладна 17–20 працэнтаў спажыўцоў заўжды пачыналі рыхтавацца да Калядаў яшчэ ў кастрычніку.

У сувязі з гэтым варта чакаць, што Каляды (як мінімум за акіянам) будуць сапраўды пачынацца ўвосень. У тым ліку таму, што ў часы каляднага сезона тут звычайна прадаецца тавараў і прадуктаў на суму больш за трыльён долараў. Большасць крамаў робяць прыкладна 20 працэнтаў свайго гадавога прыбытку менавіта напярэдадні Калядаў.

Паводле амерыканскай прэсы


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: