ЗША. Конкурсу прыгажунь больш не будзе?

Амерыканскі шоў-бізнес падлічвае страты. Яшчэ ніколі ў гісторыі так мала людзей не глядзелі фінал конкурсу «Міс Амерыка», як сёлета.

Міcc ЗША 2018

Гэта падзея зацікавіла толькі 4,4 мільёна гледачоў. Параўнайце з лічбай 33,1 мільёна — аўдыторыя конкурсу ў 1988-м.

Чаму прыгажуні больш не выклікаюць ажыятажу ў амерыканскім соцыуме? На гэты конт культуролагі прапануюць шэраг адказаў. Самы незвычайны сярод іх звязаны з дэфіле канкурсантак у бікіні ці ў купальніках — традыцыйная частка конкурсу. У гэтым годзе з’яўленне дзяўчат у бікіні вырашылі адмяніць, пабачыўшы ў ім праяву візуальнай эксплуатацыі жанчын.

Не выратавала паказ бікіні нават тое, што конкурс у купальніках быў часткай шоў, пачынаючы з яго першага фіналу ў 1921 годзе.

Тэорыя наконт ролі бікіні цікавая, аднак у яе ёсць слабае месца. Цікавасць да конкурсу падала нават тады, калі конкурс бікіні быў абавязковай часткай праграмы.

У мінулым годзе фінал «Міс Амерыкі» глядзела 5,5 мільёна гледачоў, а ў 2016-м — 6,2 мільёна.

Між тым прэса піша, што крызіс «Міс Амерыкі» за акіянам негатыўна адаб'ецца на ўсіх нацыянальных конкурсах прыгажосці, арганізатарам якіх таксама пагражае банкруцтва.



Паводле амерыканскай прэсы

Фота www.obozrevatel.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Абмеркаванне:

  • фцф
  • 2018-09-21 21:42:59
Трэ нешта новае прыдумляць, больш маргінальнае і вычварнае. Конкурс барадатых жанчын, андрагенаў, гермафрадытаў, найвялікшых сіліконавых трансплантатаў ці найглыбейшага цэлюліту... Гэтыя прылізана-адфоташтопленыя "барбі" дасталі нават мерыканцаў. З тых 4 млн апошніх гледачоў больш паловы пэўна эмігранты...

Больш цікавага на «Новым Часе»: