ЗША накіравалі ядзерныя бамбавікі да КНДР

Ядзерныя бамбавікі ЗША адправяць у Паўднёвую Карэю. Самалёты возьмуць удзел у вучэннях побач з межамі Паўночнай Карэі.

Фота: pinterest.com

У Паўднёвую Карэю адправілі два стратэгічных бамбавіка B-1B Lancer з-за канфрантацыі з КНДР. Пра гэта паведамляе інфармацыйнае агенцтва Yonhap.

Звышгукавыя бамбавікі ВПС ЗША, якія могуць несці ядзерныя бомбы, правядуць вучэбна-трэніровачныя палёты сумесна з паўднёвакарэйскімі знішчальнікамі F-15K. Таксама яны правядуць трэніровачныя бамбардзіроўкі на палігоне Пхільсан, паведамляе Корреспондент.net.

Паводле папярэдніх дадзеных, рашэнне аб правядзенні манеўраў з прыцягненнем стратэгічных бамбавікоў было прынята пасля таго, як учора, 19 чэрвеня, стала вядома пра смерць амерыканскага студэнта Ота Уормбіра.

Чытайце таксама:

Памёр амерыканскі студэнт, вызвалены з паўночнакарэйскай турмы ў стане комы

 Ота Уормбір больш за 15 месяцаў знаходзіўся ў зняволенні ў Паўночнай Карэі. У ЗША Ота прывезлі ў стане комы 13 чэрвеня ды шпіталізавалі ў бальніцы ў штаце Агаё. Прэзідэнт Дональд Трамп асудзіў “жорсткасць паўночнакарэйскага рэжыму”. Улады ЗША ўсклалі адказнасць за смерць амерыканца на КНДР.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: