ЗША налічылі 50 патэнцыйна небяспечных краін


Патэнцыйную пагрозу для ЗША сёння ўяўляюць 50 краін, якія могуць нанесці шкоду Злучаным Штатам.

Фота з сайта u-f.ru

Пра гэта падчас выступу ў Цэнтры стратэгічных і міжнародных даследаванняў заявіла кіраўнік аддзела палітычнага планавання Дзярждэпу Кірон Скінар, паведамляе CSIS.

Яна не стала называць канкрэтныя краіны, але падкрэсліла, што яны выклікаюць занепакоенасць амерыканскіх уладаў.

Пагрозу ўяўляюць не толькі краіны з ядзернай зброяй, але і дзяржавы, якія могуць атакаваць у інфармацыйнай і эканамічнай прасторы.

Пры гэтым Скінар адзначыла, што "галоўным выпрабаваннем" для ЗША стануць краіны, якія развіваюцца і якія далучыліся або могуць далучыцца да ядзернага клубу.

Паводле korrespondent.net



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!