ЗША. Нашчадкі рабоў атрымаюць кампенсацыі

У выпадку перамогі кандыдата ад Дэмакратычнай партыі на выбарах прэзідэнта ЗША ў наступным годзе, афраамерыканскія грамадзяне могуць палепшыць свой фінансавы стан.

Фота pikabu.ru

Практычна ўсе прэтэндэнты ў кандыдаты ад дэмакратаў падтрымліваюць ідэю кампенсацыі афраамерыканцам за дыскрымінацыю іх продкаў. Акрамя таго, кампенсацыі дапамогуць, як лічаць дэмакраты, прадэманстраваць роўнасць усіх грамадзян ЗША.

Палітыкі спадзяюцца, што датацыі дапамогуць падняць жыццёвы ўзровень прадстаўнікоў «чорнай камуны».

Як і трэба было чакаць, рэспубліканцы ўбачылі ў рыторыцы дэмакратаў банальную спробу даць хабар чарнаскураму электарату. Канал Fox News — рупар рэспубліканцаў, ужо заявіў, што бюджэт краіны праграмы кампенсацый проста не пацягне.

Цікава, што супраць кампенсацый выступаюць... чарнаскурыя палітыкі. Напрыклад, экс-прэзідэнт Барак Абама. На яго думку, кампенсацыі — хітры ход, каб скараціць ільготы для афраамерыканцаў у іншых сферах.

Паводле амерыканскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: