ЗША не будуць адмяняць санкцыі супраць Ірану

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на твітар-акаунт амерыканскага прэзідэнта.
Амерыканскі прэзідэнт падзякаваў за прапанову Тэгерану сесці за стол перамоваў, але адмовіўся адмяняць санкцыі супраць Ірану.

Пра гэта прэзідэнт ЗША напісаў у сваім Твітэры:



«Міністар замежных спраў Ірана кажа, што Іран хоча весці перамовы са Злучанымі Штатамі, але хоча адмяніць санкцыі. Не, дзякуй!»

Міністар замежных спраў Ірану ў пятніцу, 24 студзеня, заявіў, што Іран усё яшчэ адкрыты для перамоваў з Амерыкай у выпадку адмены санкцый.

У выніку амерыканскага авіяўдару на лётнішчы ў Багдадзе 3 студзеня быў забіты генэрал Касэм Сулеймані, камандзір сілаў «Кудс», элітнага падраздзялення Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі ў Іране. У Пентагоне заявілі, што генэрал распрацоўваў планы нападу на амерыканскіх дыпламатаў і вайскоўцаў у Іраку. Акцыя была ўхваленая асабіста прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Афіцыйны Тэгеран заявіў, што адпомсціць крыўдзіцелям, і заявіў пра 13 планаў удараў, ад якіх Амерыка наўрад ці калі акрыяе. Прэзідэнт Ірану назваў атаку «тэрарыстычным актам» і паабяцаў, што Трамп дорага за яго заплаціць. Эсмаіл Гаані, наступнік Касэма Сулеймані, прыгразіў, што хутка ўвесь свет «пабачыць трупы амерыканцаў па ўсім Блізкім Усходзе». Іран таксама заявіў пра фактычную размарозку ваеннай ядзернай праграмы.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: