ЗША. Невядомае злачынства расістаў

У адным з музеяў штату Мічыган знойдзены цікавыя і адначасова шакуючыя дакументы пра расісцкае мінулае ЗША.

Напрыканцы ХІХ стагоддзя краіну ахапіла мода на вырабы са скуры кракадзілаў, на якіх палявалі, як правіла, у Фларыдзе. Мясцовыя жыхары заняліся сістэмным паляваннем. 

Але паўстала праблема — як прымусіць жывёлу выйсці з вады? Прыдумалі завабліваць кракадзілаў чарнаскурымі немаўлятамі. 

Хутка паўстаў цэлы камерцыйны сектар, калі ў маладых маці бралі ў арэнду дзяцей для палявання. Каштавала арэнда аднаго дзіцяці прыкладна 2 долара. Арганізатары абяцалі бацькам, што іх дзецям падчас палявання нічога не пагражае. 

Сапраўды, у тагачасных фларыдскіх газетах пакуль не знойдзена ніводнага паведамлення, што нехта з дзяцей стаў ахвярай жывёлаў. Праўда, гэтую версію яшчэ трэба праверыць. 

Таксама гісторыкі намагаюцца высветліць, калі спынілася гэтая жудасная практыка «жывых прынадаў». Спецыялісты кажуць, што прыкладна да сярэдзіны 1950-х гадоў былі папулярныя байкі пра чарнаскурых дзяцей, якія сябруюць з кракадзіламі, што, маўляў, неяк звязана з метадам палявання.

Паводле амерыканскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!