ЗША. Пабачыць іншапланецян або памерці

У Дональда Трампа, падаецца, новыя праблемы. Гэтым разам яго дастаюць аматары тэорыі пра існаванне іншапланецян.

Больш за 260 тысяч амерыканцаў падтрымалі ў Facebook заклік узяць штурмам так званую «Зону 51» — ваенную базу на поўдні штата Невада, мэта функцыянавання якой для публікі і цяпер не вядомая. 

Надзвычайная сакрэтнасць, устаноўленая на базе, зрабіла яе цэнтральным складнікам уфалагічных канцэпцый наконт неапазнаных лятаючых аб’ектаў (НЛА), якія, быццам, даследуюцца на гэтым аб’екце. 

Не дзіўна, што аматары лятаючых талерак даўно мараць пабачыць, што знаходзіцца ў «Зоне-51». А паколькі Пентагон пастаянна пасылаў іх падалей, з’явілася ідэя штурмаваць базу, якую падзяляюць больш за 260 тысяч чалавек. 

Хаця прыдумалі гэты заклік жартаўнікі, аматары НЛА настроеныя вельмі сур’ёзна. «Мы павінны пабачыць іншапланецян або памерці», — піша адзін з жадаючых атакаваць базу. Ужо прызначаныя дата і час штурму — 20 верасня а 15-й гадзіне. Пры гэтым аматары НЛА лічаць, што з пачаткам штурму іншапланецяне, якіх гвалтоўна ўтрымліваюць на базе, таксама пачнуць бунт. 

Пакуль улады не каментуюць будучую акцыю па вызваленні іншапланецян.

Паводле амерыканскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: