ЗША пачнуць пазбаўляць Ганконг прывілеяванага статусу

ЗША пачнуць пазбаўляць Ганконг прывілеяванага статусу, паколькі ён перастаў быць адасобленым складнікам КНР, заявіў у пятніцу прэзідэнт Дональд Трамп.
Дональд Трамп

Дональд Трамп

Трамп растлумачыў, што, на думку ЗША, Ганконг нядаўна дэ-факта «перастаў быць аўтаномным складнікам Кітая».

«Кітай замяніў сваё абяцанне выкарыстоўваць прынцып «адна краіна — дзве сістэмы» на прынцып «адна краіна - адна сістэма», — заявіў Трамп ў Белым доме.

«Мы пачнем разглядаць адмову ад шэрагу прывілеяў», — сказаў ён, патлумачыўшы, што гэта тычыцца, у прыватнасці, гандлю, пагадненняў аб экстрадыцыі.

Трамп дадаў, што ЗША адклічуць статус самастойнай мытнай тэрыторыі Ганконга, а таксама ўвядуць санкцыі ў дачыненні да службовых асоб, якія «прама ці ўскосна падрываюць аўтаномію Ганконга». «Нашы дзеянні будуць рашучымі і значнымі», — заявіў прэзідэнт ЗША.

Улады ЗША, Аўстраліі, Канады і Вялікабрытаніі напярэдадні апублікавалі сумесную заяву, у якой выказваецца глыбокая занепакоенасць у сувязі з рашэннем Пекіна распаўсюдзіць на Ганконг заканадаўства аб нацыянальнай бяспекцы.

interfax.by

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: