ЗША прызначаць 1,6 млрд долараў на будову муру на мяжы з Мексікай

Будова муру была адной з найважнейшых выбарчых абяцанняў Дональда Трампа.


Палата прадстаўнікоў ЗША зацвердзіла на 2018 год бюджэт на нацыянальную бяспеку — гэта 790 млрд долараў. 1,6 млрд з гэтай сумы будуць прызначаны на будову 120 км муру на мяжы з Мексікай.

«Найлепшы крок, які мы можам зрабіць як добры сусед Мексікі, гэта пабудаваць мур там, дзе ён неабходны. Гэта дапаможа затрымаць наплыў наркотыкаў», — зазначыў падчас дыскусіі рэспубліканец з Тэхасу Луі Гомэрт.

У сваю чаргу прадстаўнікі дэмакратаў мяркуюць, што мур — гэта неэфэктыўнае рашэнне, якое дзеліць грамадствы. «Мала таго, што мур дарагі і бескарысны, то дадаткова ён стварае ў Амерыцы больш падзелаў, чым прынясе карысці ў выглядзе бяспекі», — гаварыў Дарэн Сота.

Законапраект аб прызнанні сродкаў на будову муру цяпер будзе перададзены ў Сенат. Там яго чакае няпэўная будучыня. Чальцы Дэмакратычнай партыі, хутчэй за ўсё, будуць спрабаваць заблакаваць дакумент.

Паводле беларускай службы Польскага радыё

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: