ЗША. Сенат прыняў законапраект аб глабальным прымяненні «закона Магніцкага»

Амерыканскі Сенат пастанавіў пашырыць "закона Магніцкага" на ўвесь свет. Для ўступлення ў сілу гэтаму дакументу засталося атрымаць толькі подпіс прэзідэнта ЗША.



Сенат ЗША ўхваліў заканадаўства аб пашырэнні прынятага ў 2012 годзе "закона Магніцкага" на ўвесь свет. Адпаведныя папраўкі былі прынятыя ў чацвер, 8 снежня, у рамках зацвярджэння штогадовага акта аб Нацыянальнай абароне (National Defense Authorization Act) — абавязковага да прыняцця дакумента, які вызначае палітыку міністэрства абароны ЗША на наступны год, паведамляе www.dw.com


"Закон Магніцкага" прадугледжвае візавыя забароны і замарожванне маёмасці расійскіх чыноўнікаў, што маюць дачыненне да смерці юрыста Сяргея Магніцкага, які памёр у расійскай турме ў 2009 годзе. Прыхільнікі гэтага закона на працягу многіх гадоў дамагаліся пашырэння яго прымянення на ўвесь свет, каб уводзіць санкцыі супраць карупцыянераў у любой краіне свету.

"Наведванне Злучаных Штатаў і карыстанне нашымі фінансавымі інстытутамі з'яўляюцца прывілеямі, якія не могуць распаўсюджвацца на горшых акцёраў на сусветнай арэне", — заявіў у сувязі з гэтым сенатар-дэмакрат Бэн Кардзін — адзін з найбольш перакананых прыхільнікаў гэтай меры, разам з сенатарам-рэспубліканцам Джонам Маккейнам.

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла пашырэнне "закона Магніцкага" пераважнай большасцю галасоў яшчэ 2 снежня.

Цяпер далейшы лёс дакумента залежыць толькі ад прэзідэнта ЗША Барака Абамы, які можа альбо падпісаць яго, альбо накласці на яго вета. Прадстаўнік Белага Дома, неўзабаве пасля галасавання ў Палаце прадстаўнікоў не ўдакладніў, як менавіта паступіць Абама.

Новаабраны прэзідэнт США Дональд Трамп дае зразумець аб гатоўнасці праводзіць больш мяккую лінію ў дачыненні да Расеі, якая катэгарычна абвяргае "закон Магніцкага" і ў першапачатковай і ў дапоўненай рэдакцыі.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: