ЗША. Трагедыя геральдычных жывёл

Універсітэт Маямі (ЗША) зрабіў цікавае даследаванне. Навукоўцы паспрабавалі высветліць, якія з жывёл, што выяўленыя на дзяржаўных гербах, захаваліся і існуюць цяпер.

Усяго на гербах дзяржаў прысутныя 189 жывёл. Аказалася, што 45 працэнтаў геральдычных жывёл (дакладней, віды, да якіх яны належаць) знаходзяцца ў стадыі імклівага вымірання. Яшчэ траціны з іх ужо няма ў прыродзе. 


Больш за ўсё пацярпелі жывёлы з гербаў Афрыкі. У некаторых выпадках іх жывёлы-сімвалы захаваліся толькі ў заапарках, як, напрыклад, берберскі леў (выяўлены на гербах Тога, Гамбіі). 


Больш пашанцавала жывёлам з Паўднёвай Азіі і Паўночнай Амерыкі. Тут, дарэчы, удалося выратаваць ад вымірання той самы від арла, які выяўлены на гербе ЗША. 


Увогуле, толькі 16 працэнтам жывёл, якія сімвалізуюць нацыі, нічога не пагражае. 


Аўтары даследавання спадзяюцца, што іх праца прымусіць урады дзяржаў, гербы якіх аздобленыя жывёламі, больш клапаціцца пра фаўну.

Паводле чэшскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: